По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Спектакль ''Я вольны!''

Чт 28.3.2019 19:00
НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
9.50
16+
Паводле рамана «Касметыка ворага» Амелі Натомб.
Метафізічны трылер на 1-у дзею.
Прэм'ера - 21 студзеня 2014 года.

Чаму мы забіваем тое, што больш за ўсё любім? Раз за разам чалавецтва задае сабе гэтае пытанне і не можа знайсці адказу. Свой варыянт прапануе рэжысёр Аляксандр Дольнікаў (Расія, Масква). Спектакль «Я вольны!» – першая ў Беларусі пастаноўка паводле рамана «Касметыка ворага» Амелі Натомб, самай знакамітай на сёння франкамоўнай пісьменніцы. Яе творы перакладзены больш чым на 30 моў свету.

У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Адзін з пасажыраў, Жэром Ангюст, падрыхтаваўся да доўгага чакання, выцягнуў кнігу, але пачытаць не атрымліваецца. Да яго падсаджваецца нейкі мсье Тэкстор Тэксэль і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, прыхаваныя пачуцці… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…                                                                                                                                                             Пераклад Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Інсцэніроўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Аляксандра ДОЛЬНІКАВА (Расія, Масква).
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

ЖЭРОМ АНГЮСТ - Георгій ЛОЙКА.
ТЭКСТОР ТЭКСЭЛЬ - Святлана ЖУКОЎСКАЯ.

Спектакль ідзе ў тэатральнай гасцёўні.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна.
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
Спектакль ''Я вольны!'' Чт 28.3.2019 19:00 НАДТ имени Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск 9.50
Место проведения
г.Витебск, ул.Замковая, 2. Витебск Беларусь
Организатор