Сольный концерт группы ''ДРОЗДЫ''
Віцебск, сустракай!
“ДРАЗДЫ” едуць да вас!
Доўгачаканы юбілейны канцэрт гурта “ДРАЗДЫ”, прысвечаны 20-годдзю творчасці, адбудзецца ўжо 16 верасня а 19 гадзiне ў Летнім амфітэатры. Гэта будзе сапраўднае свята музыкі і прыемных уражанняў. Сустракайце любімыя хіты!
Гурт “ДРАЗДЫ” — гэта шэсць таленавітых музыкантаў пад кіраўніцтвам Віталя КАРПАНАВА, якія за апошнія тры гады аб’ездзілі ўсю Беларусь. Песні за гэты час патрапілі ў сэрцы слухачоў і зачапілі сваёй шчырасцю кожнага беларуса. А “ХАТУ БАЦЬКОЎ” ведаюць і спяваюць усе — ад малога да вялікага.
Канцэрт у Віцебску — грандыёзная падзея і энергічнае шоў з элементамі стэндапу — смех, добры настрой і адчуванне адзінага беларускага духу.
Набывай квіткі, прыходзь на канцэрт з сям’ёй і сябрамі. Станавіся часткай гэтага цудоўнага вечара!
Мероприятие | Дата / Время | Место проведения | Цена | |
---|---|---|---|---|
Сольный концерт группы ''ДРОЗДЫ'' | Вт 16.9.2025 19:00 | Летний Амфитеатр, Витебск | 34.00 - 65.00 |