По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле. Канцэрт Lux Aeterna

Сб 19.9.2020 13:30
Красный костел, Минск
6.00 - 104.00
#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле

Цэнтр культурных ініцыятыў “Артс КіТ” і MuzzicDom ладзяць серыю дабрачынных музычных імпрэз #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле імя св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
 
У наш час падаецца асабліва важным праліць духоўны свет і аб’яднаць жыхароў нашай роднай Беларусі малітвай і высокім мастацтвам. 
 
Прыбытак ад канцэртаў будзе накіраваны ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры. 
 
Першы канцэрт Lux Aeterna («Вечнае святло») адбудзецца 19 верасня (субота, 13.30), у ім прагучаць знакамітыя духоўныя творы І.С. Баха, Г. Пёрсэла, В.А. Моцарта, Ф. Шуберта, С.Барбера. 
 
Выканаўцы:
MuzzicDom Orchestra
Маргарыта Ляўчук (сапрана)
Камерны хор Жанны Філіповіч 
Дырыжор — Андрэй Галанаў.
 
Мінімальны кошт квітка — 11 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры.  
Дзіцячы квіток — 6 рублёў. 
 
Колькасць месцаў абмежаваная, таму паклапаціцеся, калі ласка, аб квітках загадзя.
 
Таксама звяртаем вашую ўвагу на неабходнасць прытрымлівацца правілаў эпідэміялагічнай бяспекі і пераканаўча просім вас пры наяўнасці любых сімптомаў прастудных захворванняў устрымацца ад наведвання імпрэзы. 
 
Наступны канцэрт #МалітвыБеларусі мусіць адбыцца 26 верасня 2020. 

#МалітвыБеларусі, канцэрт Lux Aeterna («Вечнае святло»)
19 верасня 2020, 13.30
Чырвоны касцёл імя св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15). 
РазвернутьСвернуть
Мероприятие Дата / Время Место проведения Цена  
#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле. Канцэрт Lux Aeterna Сб 19.9.2020 13:30 Красный костел, Минск 6.00 - 104.00
Место проведения
Красный костел
ул. Советская 15 Минск Беларусь
Организатор
Артс КиТ ООО
ул. Чкалова 20-98,к. 1/22 г. Минск 220039 Минская область
Рег. №: 193251149
Тот же организатор То же место проведения
Купить #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле. ''Рэквіем'' Моцарта ПопулярноеПопулярное#МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле. ''Рэквіем'' Моцарта Красный костел, Минск 6.00 - 104.00
Купить МОНЯ МОНЯ КЗ ''Минск'' (малый зал), Минск 22.00 - 33.00