По вашему запросу ничего не найдено
Загрузка...
Перезагрузить

Юбилейный концерт Заслуженного любительского коллектива РБ ансамбля песни и танца ''Спадчына'' им. И. Сушко

Описание событияСкрыть описание
16 кастрычніка 2020
Юбілейны канцэрт да 60-годдзя Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Спадчына” імя Іосіфа Сушко
 
Запрашаем 16 кастрычніка ў канцэртную залу Палаца культуры г.Маладзечна атрымаць асалоду ад непаўторнага беларускага нацыянальнага мастацтва, якое на самым высокім мастацкім узроўні прадставіць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Спадчына” імя Іосіфа Сушко. 

“Спадчына” – гэта яркі і самабытны калектыў, які ўжо 60 год захоўвае нацыянальную культуру, дорыць гледачам магчымасць дакрануцца да песенна-танцавальнага багацця Беларусі. 

У канцэртнай праграме, прысвечанай 60-годдзю ансамбля, прыме ўдзел адзін з вядучых у Беларусі мастацкіх калектываў – Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусі імя Г.І.Цітовіча. Высокі прафесійны выканаўчы ўзровень артыстаў хору і шырокі творчы дыяпазон дазваляе ахопліваць самую разнастайную тэматыку народных твораў, уключаць у сваю праграму розныя абрадавыя, лірычныя песні, карагоды і танцы і ўбачыць гледачу са сцэны ўсю разнастайнасць самабытнай беларускай культуры.

Пачатак у 18 гадзін
События
Мероприятия не были найдены
Загрузка...
Перезагрузить